На главную |
---|
Справка
Прыцкер, Пётр Якаўлевіч (кандыдат тэхнічных навук ; машынабудаванне ; 1925—1980) |
Нарадзіўся 24.10.1925, с. Харлы, Каланчакскі раён, Херсонская вобласць, Украіна. Спецыяліст у галіне аўтамабіле- і трактарабудавання, наватар вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1974).
Адукацыя: Уфімскі авіяцыйны інстытут (1947).
Навуковыя інтарэсы: стварэнне і асваенне серыйнай вытворчасці ўніфікаваных калёсных, паўгусенічных і гусенічных трактароў для комплекснай механізацыі апрацоўкі прапашных культур.
Месца працы, пасада: Мінскі трактарны завод (з 1947, інжынер-канструктар, начальнік канструктарскага бюро, з 1963 – намеснік галоўнага канструктара Аддзела галоўнага канструктара, з 1974 – першы намеснік начальніка Галаўнога спецыялізаванага канструктарскага бюро).
Узнагароды: званне "Заслужаны рацыяналізатар Беларускай ССР" (1964), Дзяржаўная прэмія СССР (1971) і інш.
Памёр 12.06.1980.
Варыянтная форма
Prycker, Pëtr Âkaŭlevič (1925—1980) |
Гл. таксама
Мінскі трактарны завод |
Прицкер, Петр Яковлевич (кандидат технических наук ; машиностроение ; 1925—1980) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Основы теории корректирования силового воздействия навесных машин на колесный сельскохозяйственный трактор : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.05.03 / Прицкер Петр Яковлевич. — Москва, 1974.
Анкета вучонага (без анкеты).
Прыцкер Пётр Якаўлевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1975. — Т. 8. — С. 609.
[Прицкер Петр Яковлевич] // Уроженцы Беларуси — лауреаты Нобелевской, Демидовской, Ленинской и Государственной премий СССР : пособие / К. И. Баландин. — Минск, 2017. — С. 100—101.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |