Справка
Нарадзіўся 05.04.1915, с. Ярэнск, Ленскі раён, Архангельская вобласць, Расія. Інжынер-гідратэхнік. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1965), дацэнт (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Омскі сельскагаспадарчы інстытут (інжынерна-зеплеўпарадкавальны факультэт, 1942), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 0000).
Навуковыя інтарэсы: аграмеліярацыя на мінеральных глебах, якія перыядычна пераўвільгатняюцца.
Месца працы, пасада: Горацкі раённы выканаўчы камітэт (з 1947, інжынер-геадэзіст), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (з 1949, гідрамеліярацыйны факультэт, кафедра сельскагаспадарчай меліярацыі, дацэнт, у 1976–1981 – загадчык кафедры, 1952–1960 і 1963–1968 – дэкан факультэта).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеней і інш.
Памёр 17.02.1992.
Варыянтная форма
Leušaŭ, Asinkryt Mikalaevič (1915—1992) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Сравнительная оценка разных способов осушения минеральных периодически переувлажняемых почв (на примере совхоза "Погодино" Горецкого района, Могилевской области, БССР) : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / А. Н. Леушев. — Горки, 1965.
Анкета вучонага (без анкеты).
Леушев Асинкрит Николаевич // Мелиоративно-строительный факультет : очерк истории и деятельности (1919—2014) / [Белорусская государственноя сельскохозяйственная академия]. — Горки, 2015. — С. 126—127.
Леушев Асинкрит Николаевич // Факультет мелиорации и водного хозяйства Белорусской сельскохозяйственной академии : краткий очерк истории и деятельности (1919—1999). ― Минск, 1999. — С. 52—53.
"Наш декан" : [к 100-летию со дня рождения Леушева Асинкрита Николаевича] / Михаил Голченко, Герц Михайлов // Советский студент. — 2015. — 17 декабря (№ 40/41). — С. 7.