Справка
Нарадзіўся 25.01.1925, в. Пярэжары, Валожінскі раён, Мінская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі методыкі навучання матэматыцы.
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (фізіка-матэматычны факультэт, 1948), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1958).
Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання матэматыкі; педагогіка вышэйшай школы; падрыхтоўка настаўнікаў матэматыкі; матэматычны аналіз.
Пазапрафесійныя інтарэсы: краязнаўства (аўтар эсэ і ўспамінаў аб жыцці заходнебеларускай вёскі ў розныя перыяды гісторыі, пра род Рагойшаў).
Месца працы, пасада: Мастоўская сярэдняя школа (Гродзенская вобласць, 1948–1950), Ражанкоўская сярэдняя школа (Шчучынскі раён, 1950–1955), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1958–1998, кафедра матэматыкі і методыкі яе выкладання, старшы выкладчык, у 1960–1975 – дэкан факультэта педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі).
Памёр 08.03.2007.
Варыянтная форма
Ragojša, Anton Iosifavič (1925—2007) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Рагойша Антон Іосіфавіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 427—428.
Антон Иосифович Рагойша // Кафедра математики и методики ее преподавания Гродненского государственного университета имени Янки Купалы : исторический очерк / А. С. Сидорчук. — Гродно, 2016. — С. 110—125.
Призвание высокое и благородное: о педагогической деятельности А. И. Рагойши, преподавателя Гродненского государственного университета имени Янки Купалы / А. С. Сидорчук // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 3, Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. — 2013. ― № 3. ― С. 82―89.
Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.