На главную |
---|
Справка
Гладышаў, Міхаіл Ціханавіч (доктар тэхнічных навук ; кандыдат фізіка-матэматычных навук ; 1938—2001) |
Нарадзіўся 10.01.1938, с. Стара-Сяславіна, Першамайскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне гідрадынамікі, перакладчык тэхнічных тэкстаў (з англійскай і нямецкай). Доктар тэхнічных навук (1993), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1967), прафесар (1994).
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць "Механіка", 1960).
Навуковыя інтарэсы: нелінейная вылічальная гідраўліка (тэхнічная механіка вадкасці); тэхналогія матэматычнага мадэлявання неўсталяваных патокаў.
Месца працы, пасада: Інстытут гідрадынамікі Сібірскага аддзялення АН СССР (1960–1972, малодшы навуковы супрацоўнік), Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1961 – па сумяшчальнасці, у 1972–1988 – на пастаяннай аснове, дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, адначасова ў 1972–1974 – загадчык навукова-тэхнічнага аддзела КБ сістэмнага праграмавання), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (1988–2000, кафедра "Вылічальная тэхніка", з 1992 – кафедра "Прыкладная матэматыка", прафесар, у 1994–1997 – загадчык кафедры).
Памёр 24.05.2001.
Варыянтная форма
Gladyšaŭ, Mihail Cihanavič (1938—2001) |
Gladyshev, M. T. (1938—2001) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Основы нелинейной вычислительной гидравлики : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.23.16 / Гладышев Михаил Тихонович. — Минск, 1993.
Прерывные волны в открытых руслах : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук / М. Т. Гладышев. — Новосибирск, 1967.
Анкета ученого (без анкеты).
Гладышаў Міхаіл Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 283.
Талант и труд идут рядом : Гладышев Михаил Тихонович / Е. Л. Сазонова // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 47—51.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Сайт "SpringerLink".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |