Справка
Нарадзіўся 28.08.1954, в. Паўлічы, Клінцоўскі раён, Бранская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне кіравання народнай гаспадаркай. Кандыдат эканамічных навук (2004), дацэнт (2006). Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1999), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук экалогіі, бяспекі чалавека і прыроды (2003).
Адукацыя: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць "Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка", 1976).
Навуковыя інтарэсы: спецыяльныя прававыя рэжымы, у тым ліку свабодныя эканамічныя зоны; кіраванне сацыяльна-эканамічнымі працэсамі ў рэгіёнах; антыкрызіснае кіраванне; арганізацыя вытворчасці; вытворчая лагістыка.
Месца працы, пасада: Даўгаўпілскі лакаматыварамонтны завод імя Я. Э. Рудзутака, Латвія (1976–1982); Гомельскі вагонарамонтны завод імя М. І. Калініна (1982–1986); Гомельскі гаркам КП Беларусі і Гомельскі абкам КП Беларусі (1986–1990); ВА "БИОТЕХ", Гомель (1990–1991); Мазырскі гаркам КП Беларусі (1991, першы сакратар); ВА "Белэмальпосуда" (1991–1994); вытворча-гандлёвыя фірмы "ЛАСС" (1994–1995) і "ФАВН" (1995–1996, дырэктар); ВША "Гомельчанка" (1996–1997, генеральны дырэктар); Гомельскі гарвыканкам (1997–1998); СЭЗ "Гомель-Ратон" (1998–2003, кіраўнік адміністрацыі); БТЭУ (з 2003, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, з 2008 – першы прарэктар, з 2013 – дацэнт кафедры камерцыі і лагістыкі). Інфарм. на 2020.
Варыянтная форма
Byk, Uladzіmіr Fëdaravіč (нар. 1954) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Методологические и организационные особенности формирования свободных экономических зон в Республике Беларусь : на примере свободной экономической зоны "Гомель-Ратон" : диссертация ... кандидата экономических наук : 08.00.05 : защищена 25.03.2004 : утверждена 24.06.2004 / Бык Владимир Федорович. — Минск, 2004.
Анкета вучонага.
Бык Владимир Федорович // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 63—64.
Фатаграфія.
БД "Персональные страницы преподавателей БТЭУ".
"eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.