unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Паўлючэнка, Міхаіл Міхайлавіч (доктар хімічных навук ; 1909—1975)

    Нарадзіўся 17.03.1909, в. Глухавічы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць. Фізікахімік. Доктар хімічных навук (1954), прафесар (1954). Акадэмік АН БССР (1959).
    Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1933).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя тапахімічных рэакцый; кінетыка і механізм гетэрагенных хімічных рэакцый; радыехімія; малекулярны і эмісійны спектральны аналіз; абагачэнне калійных солей.
    Месца працы, пасада: Інстытут хіміі АН БССР (1937–1941 і 1944–1959, з 1957 – загадчык лабараторыі мінеральных солей і ўгнаенняў), Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР (у 1959–1966 – дырэктар, з 1966 – загадчык лабараторыі цвёрдафазных рэакцый), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт, у 1938–1941 і 1943–1965 – загадчык кафедры фізічнай і калоіднай хіміі, 1957–1968 – загадчык радыехімічнай лабараторыі, 1943–1947 – дэкан факультэта).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1972), ордэн "Знак Почета" і інш.
    Памёр 24.03.1975.

        Варыянтная форма
    Paŭlûčènka, Mihail Mihajlavič (1909—1975)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Хімічны факультэт
    Павлюченко, Михаил Михайлович (доктор химических наук ; 1909—1975) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Паўлючэнка Міхаіл Міхайлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1975. — Т. 8. — С. 334.
    Паўлючэнка Міхаіл Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 210.
    Павлюченко Михаил Михайлович / Н. Н. Костюкович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 681.
    Павлюченко Михаил Михайлович // Национальная академи наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. [419].
    Павлюченко Михаил Михайлович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Мінск, 2001. — С. 215—216.
    Фатаграфія.
    Сайт Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.