unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Успенскі, Яўген Канстанцінавіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; 1891—1937)

    Нарадзіўся 18.10.1891, г. Вільна (Вільнюс), Літва. Фізік-тэарэтык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (0000), прафесар (1931).
    Адукацыя: Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт (1915).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя атамнага ядра; тэорыя квантаў; метадалогія і гісторыя навукі.
    Месца працы, пасада: Бабруйская мужчынская гімназія (1915–1918), Бабруйскі політэхнічны тэхнікум (з 1918), Народны камісарыят асветы БССР (з 1922, начальнік Галоўпалітасветы і Галаўпрафасветы), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1922–1936, выкладчык рабфака, з 1923 – кафедры фізікі педагагічнага факультэта, у 1924–1931 – загадчык фізіка-матэматычнага і прыродазнаўчага аддзяленняў педагагічнага факультэта, у 1931–1935 – дэкан фізіка-матэматычнага факультэта), адначасова Фізіка-матэматычны інстытут АН БССР (1932–1936), Гомельскі педагагічны інстытут (з 1936, загадчык кафедры фізікі).
    Рэпрэсіраваны. Асуджаны "як удзельнік конррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай і шпіёнска-тэрарыстычнай арганізацыі", прыгавораны да вышэйшай меры пакарання (1937). Рэабілітаваны (1957).
    Памёр 29.10.1937.

        Варыянтная форма
    Uspenski, Âŭgen Kanstancinavič (1891—1937)

        Гл. таксама
    Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій
    Успенский, Евгений Константинович (кандидат физико-математических наук ; физика ; 1891—1937) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Успенский Евгений Константинович // Возвращенные имена : сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий. — Минск, 1992. — С. 108.
    Успенскі Яўгеній Канстанцінавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 210.
    Успенскі Яўген Канстанцінавіч / В. А. Гапоненка // Памяць : Мінск : у 4 кн. — Мінск, 2004. — Кн. 3. — С. 636—637.
    Вернутае з небыцця імя / С. Гесь // Университет профессорский / [Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины]. — Гомель, 2005. — С. 327—329.
    Институт белорусской культуры и формирование научного сообщества физиков Беларуси / О. А. Гапоненко // Институт белорусской культуры и становление науки в Беларуси : к 90-летию создания Института белорусской культуры : материалы Международной научной конференции, Минск, 8—9 декабря 2011 г. — Минск, 2012. — С. 100—108. — В содержании также об Успенском Е. К.
    Сайт "Бессмертный барак".
    Сайт "Вікіпедыя".