unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сцяпанаў, Васіль Іванавіч (доктар філасофскіх навук ; 1903—1979)

    Нарадзіўся 13.03.1903, с. Залатое, Краснаармейскі раён, Саратаўская вобласць, Расія. Філосаф. Доктар філасофскіх навук (1960), прафесар (1961). Член-карэспандэнт АН БССР (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Акадэмія камуністычнага выхавання імя Н. К. Крупскай (1932; аспірантура, 1935).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя пазнання; дыялектычны матэрыялізм; гісторыя рускай філасофскай і грамадска-палітычнай думкі.
    Месца працы, пасада: Сталінградскі індустрыяльна-педагагічны інстытут (1935–1942, дэкан гістарычнага факультэта, прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце, загадчык кафедры асноў марксізму-ленінізму), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1947, загадчык кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі, адначасова ў 1962–1967 – прарэктар па навуковай рабоце).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1977), ордэны Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
    Памёр 22.05.1979, пахаваны на Чыжоўскіх могілках, г. Мінск.

        Варыянтная форма
    Scâpanaŭ, Vasil' Ivanavič (1903—1979)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт філасофіі і сацыяльных навук
    Степанов, Василий Иванович (доктор философских наук ; 1903—1979) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Философские и социологические воззрения В. Г. Белинского / В. И. Степанов. — Минск, 1959.
    Сцяпанаў Васіль Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 10. — С. 148.
    Сцяпанаў Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 318.
    Степанов Василий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 111.
    Степанов Василий Иванович // Национальная академия наук Беларуси: энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 506—507.
    Степанов Василий Иванович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 265—266.
    Степанов Василий Иванович // Философы России XIX—XX столетий : Биографии. Идеи. Труды / П. В. Алексеев. — Москва, 2002. — С. 929.
    Василий Иванович Степанов // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Навуковы камунізм. Эканоміка. Права. — 1979. — № 2. — С. 92.
    Фатаграфія.
    Сайт "Википедия".