Справка
Нарадзіўся 02.09.1907, с. Лівіца, Себежскі раён, Пскоўская вобласць, Расія. Урач лячэбнай фізічнай культуры, спартыўнай медыцыны. Кандыдат медыцынскіх навук (па сукупнасці апублікаваных прац, 1961), дацэнт (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Дзяржаўны інстытут фізічнай культуры імя П. Ф. Лесгафта (1931), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1941).
Навуковыя інтарэсы: праблемы ўрачэбнага кантролю ў фізічным выхаванні; выкарыстанне электракардыяграфіі пры вызначэнні і аналізе спартыўных нагрузак.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1931–1936, выкладчык фізічнай культуры), Рэспубліканскі ўрачэбна-фізкультурны дыспансер (1948–1961, галоўны ўрач), адначасова Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1948–1959, выкладчык кафедры фізічнага выхавання, у 1958–1959 – в. а. загадчыка кафедры), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (у 1946–1948 – выкладчык кафедры фізіялогіі, з 1961 – дацэнт кафедры спартыўнай медыцыны, у 1962–1974 – загадчык кафедры).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
Памёр 06.11.1990, пахаваны на Паўночных могілках, г. Мінск.
Варыянтная форма
Kavalenka, Vasilij Nikifaravič (1907—1990) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Врачебный контроль в физическом воспитании (для преподавателей физического воспитания и тренеров) / В. Н. Коваленко. — Москва, 1956.
Анкета вучонага (без анкеты).
Коваленко Василий Никифорович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 300—301.
Коваленко Василий Никифорович / Н. А. Гамза, Г. Г. Тернова // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 227.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Электронны каталог Навуковай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.