unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шкір'янаў, Дзяніс Эдуардавіч (кандыдат педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; нар. 1986)

    Нарадзіўся 11.03.1986, г. Віцебск. Спецыяліст у галіне выкладання фізічнай культуры. Кандыдат педагагічных навук (2014), дацэнт (2016). Кандыдат у майстры спорту (бег на 60 м з бар'ерамі; 2003).
    Адукацыя: Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву (спецыялізацыя "Лёгкая атлетыка, бар'ерны бег", 2003), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (спецыяльнасць "Фізічная культура і спорт", 2008), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры", 2014).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка фізкультурна-аздараўленчай работы; фітнес-трэніроўкі; мабільнае навучанне ў фізічным выхаванні насельніцтва.
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (2008–2015 і з 2018, факультэт фізічнай культуры і спорту, кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны, дацэнт, у 2018–2020 – дэкан факультэта, з 01.09.2020 – прарэктар); Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (2015–2018, у 2015–2017 – загадчык кафедры фізічнай культуры). Інфармацыя на 2020.
    Узнагароды: Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2013), Ганаровая грамата Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя (2016) і інш.
    E-mail: shkireanov@gmail.com

        Варыянтная форма
    Škіr'ânaŭ, Dzânіs Èduardavіč (нар. 1986)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт фізічнай культуры і спорту
    Шкирьянов, Денис Эдуардович (кандидат педагогических наук ; физическая культура и спорт ; род. 1986) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Организация физкультурно-оздоровительных занятий с учащимися 11–13 лет в детском реабилитационно-оздоровительном центре : диссертация ... кандидата педагогических наук : 13.00.04 : защищена 22.01.2014 : утверждена 08.10.2014 / Шкирьянов Денис Эдуардович. — Минск, 2013.
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    БД "Персональные страницы" ВДУ імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг і артыкулаў Навуковай бібліятэкі ВДУ імя П. М. Машэрава.
    "Google Scholar".
    "eLIBRARY.RU".