unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Літвінаў, Мікалай Мікалаевіч (кандыдат педагагічных навук ; 1918—1993)

    Нарадзіўся 16.08.1918, с. Мышкіна, Мышкінскі раён, Яраслаўская вобласць, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Кандыдат педагагічных навук (1959). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна (фізіка-матэматычны факультэт, 1941).
    Навуковыя інтарэсы: педагогіка вышэйшай школы; методыка выкладання матэматыкі.
    Месца працы, пасада: Табольскі настаўніцкі педагагічны інстытут (з 1947, выкладчык кафедры матэматыкі, у 1957–1959 – загадчык кафедры), Пржавальскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1959–1961, загадчык кафедры), Вялікалукскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1961–1970, загадчык кафедры), Вялікалукскі філіял Дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры імя П. Ф. Лесгафта (1971, намеснік дырэктара), Наваполацкі політэхнічны інстытут (з 1971, кафедра вышэйшай матэматыкі, дацэнт, у 1972–1976 – загадчык кафедры, 1973 – дэкан механіка-тэхналагічнага факультэта, 1974–1979 – дэкан вячэрняга факультэта).
    Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі і інш.
    Памёр 08.03.1993.

        Варыянтная форма
    Litvinaŭ, Mikalaj Mikalaevič (1918—1993)

        Гл. таксама
    Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Наваполацк). Факультэт камп'ютарных навук і электронікі
    Литвинов, Николай Николаевич (кандидат педагогических наук ; 1918—1993) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Преподавание учения о числе в педвузе : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук / Литвинов Н. Н. — Ленинград, 1958.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Николай Николаевич Литвинов (16.08.1918—08.03.1993) // Память / Полоцкий государственный университет. — [Новополоцк, 2008]. — С. 14—15. — Сведения доступны также по Интернету: https://www.psu.by/images/stories/muzei/pamiat/Pamiat-2008.pdf
    Кафедра высшей математики // Полацкі дзяржаўны універсітэт: вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання). — Наваполацк, 2008. — С. 202—203.
    Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.