Справка
Нарадзіўся 22.01.1942, г. Уладзівасток, Прыморскі край, Расія. Спецыяліст у галіне будаўнічай механікі карабля. Кандыдат тэхнічных навук (1974).
Адукацыя: Калінінградскі тэхнічны інстытут рыбнай прамысловасці і гаспадаркі (механічны факультэт, кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1964; аспірантура, 1974).
Навуковыя інтарэсы: супраціўленне матэрыялаў; будаўнічая механіка; тэорыя пругкасці.
Пазапрафесійная дзейнасць: аўтагоншчык, майстар спорту СССР, пяціразовы чэмпіён Беларускай ССР па аўтараллі.
Месца працы, пасада: Прыбалтыйскі суднабудаўнічы завод "Янтарь" (1964–1967, сакратар камітэта УЛКСМ), Калінінградскі абласны камітэт УЛКСМ (1967–1968, намеснік загадчыка аддзела прапагады і агітацыі), Калінінградскі тэхнічны інстытут рыбнай прамысловасці і гаспадаркі (з 1968, загадчык лабараторыі, старшы навуковы супрацоўнік НДСа, асістэнт кафедры супраціўлення матэрыялаў, дэкан завочнага факультэта, дэкан агульнавузаўскага дэканата па рабоце з замежнымі студэнтамі), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1981, машынабудаўнічы факультэт, кафедра механікі, дацэнт, у 1987–1992 – загадчык кафедры).
Памёр 05.11.1997.
Варыянтная форма
Bekasaŭ, Uladzimir Âŭgen'evič (1942—1997) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Оценка точности прочностного эксперимента на жестяных моделях : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.08.02 / Бекасов Владимир Евгеньевич. — Калининград, 1975.
Анкета вучонага (без анкеты).
Владимир Евгеньевич Бекасов (1942—1997) // Память / Полоцкий государственный университет. — [Новополоцк, 2009]. — С. 14—16. — Сведения доступны также по Интернету: https://www.psu.by/images/stories/muzei/pamiat/Pamiat-2009.pdf
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.