Справка
Нарадзіўся 26.03.1918, в. Мядзведзева, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць. Географ. Кандыдат геаграфічных навук (1946), дацэнт (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Горацкі землямерна-землеўпарадкавальны тэхнікум (1934), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1946).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя геаграфіі; фізічная геаграфія.
Месца працы, пасада: Даманавіцкі раён (Гомельская вобласць, спецыяліст па землеўпарадкаванні), Студзянецкая СШ (Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, 1936–1938, настаўнік), Пінскі настаўніцкі інстытут (1946–1954, выкладчык кафедры прыродазнаўства і геаграфіі), Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1954–1974, дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі, у 1965–1970 – дэкан геаграфічнага факультэта), Цюменскі дзяржаўны ўніверсітэт (1974–1979, загадчык кафедры геаграфіі, дэкан геаграфічнага факультэта), Навукова-даследчы інстытут эканомікі і кіравання воднай гаспадаркай СССР (1979–1980, старшы навуковы супрацоўнік), Маскоўскі дзяржаўны завочны інстытут (1980–1987, дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі).
Памёр 27.08.2001, г. Калінінград (Каралёў), Маскоўская вобласць. Пахаваны ў г. Магілёве.
Варыянтная форма
Vinkevič, Gaŭryla Apanasavič (1918—2001) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Географические исследования Б. И. Дыбовского : автореферат диссертации ... кандидата географических наук / Г. А. Винкевич. — Минск, 1964.
Анкета вучонага (без анкеты).
Г. А. Вінкевіч (1918—2001) / І. М. Шаруха // Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі — ураджэнцы Магілёўскай вобласці : біёграфа-бібліяграфічны даведнік. — Магілёў, 2004. — С. 11—12.
Г. А. Вінкевіч (нар. у 1918) // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута, 1934—1978 : бібліяграфічны даведнік. ― Магілёў, 2000. — С. 18—19.
Да 85-годдзя з дня нараджэння Г. А. Вінкевіча / І. М. Шаруха // Магілёўскі мерыдыян. — Магілёў, 2003. — Т. 3, вып. 1. — С. 205—206.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.