Справка
Нарадзіўся 27.07.1930, в. Струпіна, Гродзенскі раён. Эканаміст. Доктар эканамічных навук (1986), прафесар (1991).
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "Заатэхнія", 1959), Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (аспірантура, 1968).
Навуковыя інтарэсы: праблемы інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі ў комплексах індустрыяльнага тыпу; аграпрамысловая інтэграцыя суб'ектаў гаспадарання ў прадуктовым падкомплексе.
Месца працы, пасада: Жалудоцкае раённае ўпраўленне сельскай гаспадаркі Гродзенскай вобласці (галоўны заатэхнік), Гродзенскае вытворчае калгасна-саўгаснае ўпраўленне (інспектар), Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (1967–1988, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі арганізацыі і эканомікі вытворчасці ялавічыны, загадчык аддзела тэхналогіі вытворчасці ялавічыны), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (з 1989, прафесар кафедры аграбізнесу).
Памёр 27.08.2015.
Варыянтная форма
Abuhovič, Viktar Stanislavavič (1930—2015) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Экономическое обоснование основных направлений концентрации производства говядины в условиях межхозяйственной кооперации (на материалах Белорусской ССР) : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.00.05 / Обухович Виктор Станиславович. — Елгава, 1984.
Анкета вучонага (без анкеты).
Абуховіч Віктар Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18., кн. 1. — С. 328.
Обухович Виктор Станиславович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 507
Обухович Виктор Станиславович // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 47—48.
Памяти ученого и педагога : [Обухович Виктор Станиславович] / Е. П. Колеснева // Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. — 2015. — № 3. — С. 203.
Фатаграфія.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.