Справка
Нарадзілася 17.10.1966, в. Старая Мільча, Гомельскі раён, Гомельская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (2001), дацэнт (2006).
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура", 1988; аспірантура, 1999).
Навуковыя інтарэсы: антрапанімія ўсходнеславянскіх моў; асобныя лексіка-тэматычныя групы пражскіх выданняў Францыска Скарыны; назвы посуду і начыння ў беларускай народна-дыялектнай мове (у т. л. у гомельскіх гаворках).
Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (с 1988, факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, кафедра давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі, з 2011 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2020.
Варыянтная форма
Čajkova, Svâtlana Viktaraŭna (нар. 1966) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Антрапанімія пражскіх выданняў Скарыны : дысертацыя ... кандыдата філалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 02.03.2001 : зацверджана 30.05.2001 / Чайкова Святлана Віктараўна. — Гомель, 2001.
Назвы кухоннага посуду і прылад у гаворках Гомельшчыны / С. В. Чайкова // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. — 2012. ― № 1. ― С. 195―200.
Назвы посуду для харчовых вадкасцей ў гаворках Гомельшчыны / С. В. Чайкова // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. — 2014. ― № 1. ― С. 181―184.
Назвы посуду і начыння ў гаворках Лоеўшчыны / С. В. Чайкова // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. — 2011. ― № 2. ― С. 97―102.
Анкета вучонага.
Чайкова Светлана Викторовна // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 143.
Фатаграфія.
Сайт факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.
Рэпазіторый ГДУ імя Ф. Скарыны.
Электронны каталог бібліятэкі ГДУ імя Ф. Скарыны.
"eLIBRARY.RU".
"Google Scholar".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.