unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Азаранка, Емяльян Кліментавіч (доктар філасофскіх навук ; 1908—1988)

    Нарадзіўся 30.07.1908, в. Красная Слабада, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць. Філосаф. Доктар філасофскіх навук (1962), прафесар (1962). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Магілёўскі педагагічны тэхнікум (1929), Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (астранома-геадэзічнае аддзяленне механіка-матэматычнага факультэта, 1938), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК ВКП(б) (факультэт грамадскіх навук, 1948; курсы дысертантаў, 1950), Інстытут філасофіі АН СССР (дактарантура, 1956).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы дыялектычнага матэрыялізму, сацыялістычнай філасофіі і культуры; філасофскія погляды М. В. Ламаносава.
    Месца працы, пасада: Ветрынскі дзіцячы дом (Віцебская вобласць, 1929–1932), Арлоўскі педагагагічны інстытут (1938–1939, намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце), Чарапавецкі настаўніцкі інстытут і педагагічны тэхнікум (1939–1941, дырэктар), ЦК КП(б)Б (1944–1949, загадчык сектара навукі і вышэйшых навучальных устаноў, кансультант аддзела прапаганды і агітацыі), адначасова Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1946–1949, выкладчык), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1950–1956, дацэнт кафедры гістарычнага і дыялектычнага матэрыялізму, у 1950–1954 – прарэктар па навуковай рабоце), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1957–1975, прафесар кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі, у 1957—1972 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: ордэн "Знак Почета" (1961) і інш.
    Памёр 22.02.1988, пахаваны на Паўночных могілках, г. Мінск.

        Варыянтная форма
    Azaranka, Emâl'ân Klimentavič (1908—1988)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Азаренко, Емельян Климентьевич (доктор философских наук ; 1908—1988) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Мировоззрение М. В. Ломоносова / Е. К. Азаренко. — Минск, 1959.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Азаранка Емяльян Кліментавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1969. — Т. 1. — С. 142.
    Азаранка Емяльян Кліментавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 151.
    Азаренко Емельян Климентьевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 309—310.