На главную |
---|
Справка
Пашкевіч, Нічыпар Еўдакімавіч (кандыдат філалагічных навук ; літаратуразнаўства ; 1924—2003) |
Нарадзіўся 12.12.1924, д. Філістава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць. Літаратуразнавец, крытык. Кандыдат філалагічных навук (1970). Член Саюза пісьменнікаў БССР (1958).
Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КП(б)Б (1948), Віцебскі педагагічны інстытут (1951), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1960).
Навуковыя інтарэсы: пісьменніцкае майстэрства.
Месца працы, пасада: газеты "Чырвоны хлебароб" (Талачын, 1944–1945, рэдактар), "Віцебскі рабочы" (1945–1946, 1948–1951), "Звязда" (1951–1956, загадчык аддзела, адказны сакратар), "Літаратура і мастацтва" (1961–1969, галоўны рэдактар), "Правда" (1969–1972, рэдактар аддзела прэсы, крытыкі і бібліяграфіі), часопіс "Литературное обозрение" (з 1972, намеснік галоўнага рэдактара), Інстытут літаратуры імя Я. Купалы (1974–1976, намеснік дырэктара), Мінскі інстытут культуры (1976–1979, рэктар), кінастудыя "Беларусьфільм" (1979–1987, галоўны рэдактар).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік культуры БССР" (1974), ордэн Вялікай Айчыннай вайны 2-й ступені, ордэн Чырвонай Зоркі; Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа (1966) і інш.
Варыянтная форма
Paškevič, Ničypar Eŭdakimavič (1924—2003) |
Pashkevich, Nikifor (1924—2003) (англійская мова) |
Зелянькоўскі, П. (1924—2003) (псеўданім) |
Каліна, А. (1924—2003) (псеўданім) |
Кветка, К. (1924—2003) (псеўданім) |
Крушына, А. (1924—2003) (псеўданім) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (Мінск). Рэктар |
Пашкевич, Никифор Евдокимович (кандидат филологических наук ; литературоведение ; 1924—2003) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета (без анкеты).
Фатаграфія.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |