unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Пашкевіч, Нічыпар Еўдакімавіч (кандыдат філалагічных навук ; літаратуразнаўства ; 1924—2003)

    Нарадзіўся 12.12.1924, д. Філістава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць. Літаратуразнавец, крытык. Кандыдат філалагічных навук (1970). Член Саюза пісьменнікаў БССР (1958).
    Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КП(б)Б (1948), Віцебскі педагагічны інстытут (1951), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1960).
    Навуковыя інтарэсы: пісьменніцкае майстэрства.
    Месца працы, пасада: газеты "Чырвоны хлебароб" (Талачын, 1944–1945, рэдактар), "Віцебскі рабочы" (1945–1946, 1948–1951), "Звязда" (1951–1956, загадчык аддзела, адказны сакратар), "Літаратура і мастацтва" (1961–1969, галоўны рэдактар), "Правда" (1969–1972, рэдактар аддзела прэсы, крытыкі і бібліяграфіі), часопіс "Литературное обозрение" (з 1972, намеснік галоўнага рэдактара), Інстытут літаратуры імя Я. Купалы (1974–1976, намеснік дырэктара), Мінскі інстытут культуры (1976–1979, рэктар), кінастудыя "Беларусьфільм" (1979–1987, галоўны рэдактар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік культуры БССР" (1974), ордэн Вялікай Айчыннай вайны 2-й ступені, ордэн Чырвонай Зоркі; Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа (1966) і інш.

        Варыянтная форма
    Paškevič, Ničypar Eŭdakimavič (1924—2003)
    Pashkevich, Nikifor (1924—2003) (англійская мова)
    Зелянькоўскі, П. (1924—2003) (псеўданім)
    Каліна, А. (1924—2003) (псеўданім)
    Кветка, К. (1924—2003) (псеўданім)
    Крушына, А. (1924—2003) (псеўданім)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (Мінск). Рэктар
    Пашкевич, Никифор Евдокимович (кандидат филологических наук ; литературоведение ; 1924—2003) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета (без анкеты).
    Фатаграфія.