Справка
Нарадзілася 00.00.1892, г. Масква. Урач-педыятр, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1941).
Адукацыя: Другі Маскоўскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1920).
Навуковыя інтарэсы: клініка, патагенез, эпідэміялогія зацяжных і рэцыдывавальных калітаў у дзяцей; арганізацыя аховы здароўя маці і дзіцяці.
Месца працы, пасада: ваенныя шпіталі Смаленска і Віцебска (1920–1921), фабрыкі "Дзвіна" і "Сцяг індустрыялізацыі" (Віцебск, 1922–1934, урач), адначасова Віцебскае аддзяленне Беларускага інстытутат аховы мацярынства і дзяцінства (1932–1934, урач дзіцячай кансультацыі і сакратар), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1935–1941, ардынатар дзіцячай клінікі, асістэнт кафедры дзіцячых хвароб), Башкірскі медыцынскі інстытут і Уфімскі філіял Першага Маскоўскага медыцынскага інстытута (1941–1944, асістэнт), Віцебская абласная дзіцячая клінічная бальніца (1944–1958, галоўны урач), адначасова Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (да 1951, асістэнт кафедры педыятрыі).
Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач Беларускай ССР" (1948).
Памерла 00.00.1958 у Маскве, пахавана на Вастракоўскіх могілках.
Варыянтная форма
Maskova, Maryâ Sâmënaŭna (1892—1958) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Витебский друг детей : сборник статей / [под ред. М. С. Московой и др.]. — Витебск, 1926.
Анкета вучонага (без анкеты).
Москова Мария Семеновна // Гордость здравоохранения Витебщины : биографиический справочник / Н. И. Степаненко, Ю. Н. Степаненко. — Витебск, 2009. — С. 45—46.
Заслужаны ўрач Беларускай ССР // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.].— Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 519—520. — У змесце: Маскова М. С.
Москова Мария Семеновна // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 179—180 : фото. — Информация: биография не представлена.
Сайт "Витебский областной детский клинический центр".
Сайт "Иудаизм и евреи. Еврейские кладбища".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.