unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бобрык, Мікалай Іванавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; 1901—1956)

    Нарадзіўся 19.05.1901, гар. пас. Глуск, Магілёўская вобласць. Урач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1938).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1926).
    Навуковыя інтарэсы: дыягностыка, клініка і лячэнне злаякасных пухлін рознай лакалізацыі.
    Месца працы, пасада: Беларускі медыцынскі інстытут (1926–1939, урач-ардынатар, асістэнт, дацэнт факультэцкай хірургічнай клінікі), Мінскі акружны ваенны шпіталь (1940–1941, начальнік хірургічнага аддзялення), палявыя эвакапункты Заходняга і 3-га Беларускага франтоў (1941–1945, старшы хірург), Ваенна-медыцынскае ўпраўленне Беларускай ваеннай акругі (1945–1946, галоўны хірург), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1946–1948, загадчык кафедры агульнай хірургіі), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1948–1956, дацэнт кафедры агульнай хірургіі, з 1955 – загадчык кафедры), адначасова Рэспубліканскі анкалагічны дыспансер (1948–1949, галоўны ўрач), Рэспубліканская бальніца 4-га лячэбна-санітарнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР (1949–1956, загадчык хірургічнага аддзялення), Міністэрства аховы здароўя БССР (1949–1954, галоўны анколаг).
    Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач Беларускай ССР" (1948) і інш.
    Памёр 21.12.1956.

        Варыянтная форма
    Bobryk, Mikalaj Ivanavič (1901—1956)
    Бобрык, Нікалай Іванавіч (1901—1956)

        Гл. таксама
    Бобрик, Николай Иванович (кандидат медицинских наук ; 1901—1956) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Экспериментальные данные к патогенезу травматического шока : диссертация ... кандидата медицинских наук / Бобрик Н. И. — Минск, 1937.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Бобрык Мікалай Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 18 т.]. — Мінск, 1970. — Т. 2. — С. 362.
    Бобрык Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 353.
    Бобрик Николай Иванович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. ― Минск, 1999. — С. 71—72.
    95 лет со дня рождения Бобрика Николая Ивановича / Л. И. Артишевский // Редкие и труднодиагностируемые заболевания в практике хирурга. — Минск, 1998. — С. 7—8.