На главную |
---|
Справка
Радкевіч, Анатоль Іванавіч (энтамалогія ; 1898—1977) |
Нарадзіўся 13.11.1898 (30.10.1898 па ст. ст.), г. Віцебск. Энтамолаг, заолаг. Дацэнт (1961). Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Адукацыя: Віцебскі інстытут народнай адукацыі (1923).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя і практычныя асновы шаўкаводства ў Беларусі; вывучэнне фаўны стракоз, цвердакрылых і лускакрылых; селекцыя і міжпароднае скрыжаванне трусоў; методыка выкладання біялогіі.
Месца працы, пасада: Віцебскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1922–1924, выкладчык заалогіі і сельскагаспадарчай энтамалогіі); Віцебскі педагагічны тэхнікум (1924–1930, выкладчык заалогіі); Віцебскі ветэрынарны інстытут (1930–1933, дацэнт кафедры заалогіі); Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1933–1941 і з 1946; кафедра заалогіі, дацэнт, у 1937–1941 – намеснік дырэктара інстытута па завочным навучанні, у 1946–1971 – загадчык кафедры).
Узнагароды: знак "Отличник народного образования БССР" і інш.
Памёр 08.05.1977.
Варыянтная форма
Radkevič, Anatol' Іvanavіč (1898—1977) |
Гл. таксама
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт хіміка-біялагічных і геаграфічных навук |
Радкевич, Анатолий Иванович (энтомология ; 1898—1977) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Радкевіч Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 222.
А. И. Радкевич (1898–1977) : (к 100-летию со дня рождения) / В. Я. Кузьменко, А. А. Лешко, В. С. Конюшко // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. — 1998. — № 3. — С. 129—130.
Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |