unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Радкевіч, Анатоль Іванавіч (энтамалогія ; 1898—1977)

    Нарадзіўся 13.11.1898 (30.10.1898 па ст. ст.), г. Віцебск. Энтамолаг, заолаг. Дацэнт (1961). Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
    Адукацыя: Віцебскі інстытут народнай адукацыі (1923).
    Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя і практычныя асновы шаўкаводства ў Беларусі; вывучэнне фаўны стракоз, цвердакрылых і лускакрылых; селекцыя і міжпароднае скрыжаванне трусоў; методыка выкладання біялогіі.
    Месца працы, пасада: Віцебскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1922–1924, выкладчык заалогіі і сельскагаспадарчай энтамалогіі); Віцебскі педагагічны тэхнікум (1924–1930, выкладчык заалогіі); Віцебскі ветэрынарны інстытут (1930–1933, дацэнт кафедры заалогіі); Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1933–1941 і з 1946; кафедра заалогіі, дацэнт, у 1937–1941 – намеснік дырэктара інстытута па завочным навучанні, у 1946–1971 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: знак "Отличник народного образования БССР" і інш.
    Памёр 08.05.1977.

        Варыянтная форма
    Radkevič, Anatol' Іvanavіč (1898—1977)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт хіміка-біялагічных і геаграфічных навук
    Радкевич, Анатолий Иванович (энтомология ; 1898—1977) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Радкевіч Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 222.
    А. И. Радкевич (1898–1977) : (к 100-летию со дня рождения) / В. Я. Кузьменко, А. А. Лешко, В. С. Конюшко // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. — 1998. — № 3. — С. 129—130.
    Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.