unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Паспелаў, Рыгор Яўхімавіч (доктар тэхнічных навук ; энергетыка ; 1916—2014)

    Нарадзіўся 11.09.1916, г. Бежацк, Цвярская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне энергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1963). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Сярэднеазіяцкі індустрыяльны інстытут (1940).
    Навуковыя інтарэсы: аптымізацыя параметраў і рэжымаў электрычных сістэм і сетак; пабудова адзінай тэорыі транспарту электрычнай энергіі і энерга-эканамічны аналіз сістэм электраперадач, распрацоўка эфектыўных метадаў іх разліку.
    Заснавальнік навуковай школы ў галіне электраэнергетычных сістэм і сістэм перадачы электраэнергіі з шырокім спектрам дзейнасці.
    Месца працы, пасада: Ташкенцкі політэхнічны інстытут (1946–1963, кафедра "Электрычныя сістэмы, сеткі і тэхніка высокіх напружанняў", дацэнт, у 1961–1963 – загадчык кафедры), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (1963–2014, энергетычны факультэт, кафедра "Электрычныя сістэмы", прафесар, у 1963–1990 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1977), ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-ой ступені, медалі, ганаровыя граматы Міністэрства энергетыкі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, знакі "Отличник энергетики Республики Беларусь", "Почетный энергетик Республики Беларусь", "80 лет плана ГОЭЛРО" і інш.
    Памёр 19.05.2014.

        Варыянтная форма
    Paspelaŭ, Rygor Âŭhіmavіč (1916—2014)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Энергетычны факультэт
    Паспелавы (дынастыя / сям'я)
    Поспелов, Григорий Ефимович (доктор технических наук ; энергетика ; 1916—2014) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.