На главную |
---|
Справка
Чарнышэнка, Іосіф Дзмітрыевіч (доктар педагагічных навук ; агульная педагогіка ; 1924—1995) |
Нарадзіўся 26.09.1924, с. Кавалёўка, Грабёнкаўскі раён, Палтаўская вобласць, Украіна. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і практыкі працоўнага выхавання школьнікаў. Доктар педагагічных навук (1978), прафесар (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Благавешчанскае педагагічнае вучылішча (1942), Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (філалагічны аддзяленне, 1950; гістарычнае аддзяленне, 1953), НДІ тэорыі і гісторыі педагогікі (Масква; аспірантура, 1965).
Навуковыя інтарэсы: удасканаленне працоўнага выхавання навучэнцаў агульнаадукацыйных школ як у вучэбнай, так і пазакласнай рабоце.
Месца працы, пасада: Суражская СШ, Віцебская вобласць (з 1946, настаўнік чарчэння і малявання); СШ №6 і № 18 г. Віцебска (з 1949, настаўнік чарчэння, малявання і гісторыі); Школа рабочай моладзі № 5 г. Віцебска (1953–1955, дырэктар); СШ № 15 г. Віцебска (1955–1966, дырэктар); Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1966–1995; кафедра педагогікі, у 1969–1982 – загадчык кафедры, з 1978 – прафесар), адначасова НДІ працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі (Масква; з 1982 – загадчык лабараторыі).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР" (1984), ордэн Айчыннай вайны і інш.
Памёр 28.02.1995.
Варыянтная форма
Čarnyšènka, Іosіf Dzmіtryevіč (1924—1995) |
Гл. таксама
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Мастацка-графічны факультэт |
Чернышенко, Иосиф Дмитриевич (доктор педагогических наук ; общая педагогика ; 1924—1995) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Теория и практика коммунистического воспитания учащихся советской школы в общественно полезном труде : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.01 / И. Д. Чернышенко. ― Минск, 1976.
Чернышенко Иосиф Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 531.
Чарнышэнка Іосіф Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 241.
І. Д. Чернышенко (1924–1995) : (к 75-летию со дня рождения) / В. М. Минаева // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. — 1999. — № 2. — С. 119—121.
Трудовое воспитание школьников: теория и практика : педагогические чтения, посвященные памяти профессора И. Д. Чернышенко, 28 сентября 2004 г. — Витебск, 2004.
Фатаграфія.
Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |