unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Радкевіч, Усевалад Анатольевіч (доктар біялагічных навук ; энтамалогія ; 1926—1999)

    Нарадзіўся 06.06.1926, г. Віцебск. Вучоны ў галіне энтамалогіі і экалогіі, заолаг. Доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1976).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (факультэт прыродазнаўства, 1954), Акадэмія навук БССР, аддзел заалогіі (аспірантура, 1960).
    Навуковыя інтарэсы: экалогія лістагрызучых насякомых; кітайскі дубовы шаўкапрад; ахова раслін ад шкоднікаў; агульная экалогія; гісторыя шаўкаводства; энтамалогія; методыка выкладання біялогіі.
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1954–1999 ; кафедра заалогіі, дацэнт, у 1962–1968 – дэкан біёлага-хімічнага факультэта, у 1970–1974 – прарэктар па навуковай рабоце, у 1973– 1986 – загадчык кафедры заалогіі і адначасова з 1975 – навуковы кіраўнік Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі асваення, рэканструкцыі і аховы жывёльнага свету Беларускага Паазер'я).
    Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки БССР" (1978), знакі "Отличник высшей школы СССР", "Отличник просвещения СССР", медаль "За трудовые заслуги" і інш.
    Памёр 04.08.1999.

        Варыянтная форма
    Radkevič, Usevalad Anatol'evič (1926—1999)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт хіміка-біялагічных і геаграфічных навук
    Радкевич, Всеволод Анатольевич (доктор биологических наук ; энтомология ; 1926—1999) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Развитие листо-хвоегрызущих насекомых в зависимости от физиологического состояния кормовых растений : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.098 / В. А. Радкевич. — Киев, 1971.
    Радкевич Всеволод Анатольевич // Зоологи Беларуси : справочник. — Витебск, 1997.
    Радкевіч Усевалад Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 222.
    Радкевич Всеволод Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 365.
    Радкевич Всеволод Анатольевич : [некролог] / А. М. Дорофеев, В. Я. Кузьменко, А. А. Лешко // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. — 1999. — № 3. — С. 130—131.
    Фатаграфія.
    Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.