unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ганапольскі, Уладзімір Ільіч (кандыдат хімічных навук ; фізічная культура і спорт ; 1934—2018)

    Нарадзіўся 01.05.1934, г. Гомель. Інжынер-металург, хімік-аналітык, спартсмен, трэнер (спартыўны турызм). Кандыдат хімічных навук (1965).
    Адукацыя: Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата (1957), Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1990).
    Навуковыя інтарэсы: аналітычная хімія; спектральны аналіз рэдказямельных элементаў; распрацоўка і ўдасканаленне сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў сферы спартыўнага і рэкрэацыйнага турызму; праблемы спартыўнага і рэкрэацыйнага турызму.
    Месца працы, пасада: Расія (Урал; 1957–1964), АН БССР (1964–1972), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (у 1972–1978 – дацэнт кафедры ГПА, турызму і вяслярнага спорту, 1984–1990 – кафедры арганізацыі масавай фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму), Бюро спартыўнага і прыгодніцкага турызму (Мінск; 1990–1995, кіраўнік), Навукова-даследчы інстытут фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (з 1998, загадчык лабараторыі спартыўнага турызму).
    Узнагароды: званні "Майстар спорту СССР па турызму" (1972), "Заслужаны падарожнік Расіі" (2002), нагрудныя знакі "За заслуги в развитии детско-юношеского туризма" (Расія), "За заслугi ў развiццi фiзiчнай культуры i спорту ў Рэспублiцы Беларусь" і інш.
    Памёр 29.04.2018.

        Варыянтная форма
    Ganapol'ski, Uladzimir Il'ič (1934—2018)

        Гл. таксама
    Ганопольский, Владимир Ильич (кандидат химических наук ; физическая культура и спорт ; 1934—2018) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Спектрофотометрический анализ в контроле технологических процессов разделения редкоземельных элементов : автореферат диссертации ... кандидата химических наук / Ганопольский В. И. — Свердловск, 1964.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Ганопольский Владимир Ильич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 108.
    Ганопольский Владимир Ильич // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 132—133.
    Сайт "TIO.BY".
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Некралог.