unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Зубрыцкі, Міхаіл Конанавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; эпідэміялогія ; нар. 1931)

    Нарадзіўся 02.04.1931, в. Камень, Старобінскі (Салігорскі) раён, Мінская вобласць. Эпідэміёлаг, гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1971), дацэнт (1974).
    Адукацыя: Бабруйская фельчарская школа (1950), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960; аспірантура, 1969).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы здароўя насельніцтва, пераважна дзіцячага; пытанні гісторыі медыцыны і аховы здароўя Беларусі.
    Месца працы, пасада: Старобінская раённая бальніца (1950–1951, фельчар); Паліклініка МУС БССР (1952–1954, фельчар); Проціэпідэмічнае ўпраўленне Міністэрства аховы здароўя БССР (1954–1956, старшы санітар); Рэспубліканская станцыя санітарнай авіяцыі (1956–1960, фельчар); Мінская абласная санітарна-эпідэміялагічная станцыя (1960–1966, у 1962–1966 – галоўны ўрач, адначасова намеснік загадчыка Мінскага абласнога аддзела аховы здароўя); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1966–2008; кафедра сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя, дацэнт, у 1974–1979 – дэкан санітарна-гігіенічнага факультэта, у 1978–1995 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1992), значок "Отличник здравоохранения" (1971), ганаровыя граматы Савета Міністраў СССР і УЦСПС (1987), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

        Варыянтная форма
    Zubryckі, Mіhaіl Konanavіč (нар. 1931)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Медыка-прафілактычны факультэт
    Зубрицкий, Михаил Кононович (кандидат медицинских наук ; эпидемиология ; род. 1931) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Детская и перинатальная смертность в Минске : (социально-гигиенический очерк) : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 784 / М. К. Зубрицкий. — Минск, 1971.
    Зубрицкий Михаил Кононович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 33.
    Зубрицкий Михаил Кононович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 41.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Сайт газеты "Медицинский вестник".