Справка
Нарадзіўся 00.00.1922, в. Крошкі, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1953), дацэнт (1955). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Віцебскае педагагічнае вучылішча (1940), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (гістарычны факультэт, 1949), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (аспірантура, 1953).
Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя; гісторыя Беларусі; патрыятызм як рухаючая сіла развіцця савецкага грамадства; роля КПСС у нацыянальнай палітыцы.
Месца працы, пасада: Тухіньская няпоўная сярэдняя школа (Дубровенскі раён, Віцебская вобласць; 1940–1941, настаўнік), Віцебскі абласны камітэт КПБ (1948–1950, інструктар, лектар), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1953–1961, дацэнт кафедры "Асновы марксізму-ленінізму", у 1953–1954 – загадчык кафедры), Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (1961–1978, дацэнт кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму, у 1961–1963 – загадчык кафедры).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР" (1976), ордэн Чырвонай Зоркі і інш.
Памёр 00.00.1978.
Варыянтная форма
Šylko, Kiryla Paŭlavič (1922—1978) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Борьба Коммунистической партии за поднятие идейно-теоретического уровня руководящих кадров в годы третьей сталинской пятилетки : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук / К. П. Шилко. — Москва, 1953.
Анкета вучонага (без анкеты).
Шилко Кирилл Павлович // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. ― Гомель, 1993. — С. 249.
[Шылка Кірыла Паўлавіч] // Гістарычны факультэт : да 75-годдзя ўтварэння / Установа адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова". — Магілёў, 2010. — С. 85—86.
Шилко Кирилл Павлович // Путь в науку. — Гомель, 2011. — Вып. 6 : Очерки о докторах и кандидатах наук Гомельщины. — С. 245.
Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 563—564. — У змесце: Шылк[о?] К. П.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.