На главную |
---|
Справка
Сянчук, Уладзімір Сцяпанавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; гігіена ; 1923—2008) |
Нарадзіўся 06.04.1923, мяст. Пухавічы, Чэрвеньскі павет, Мінская губерня (сучас. аграгарадок, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Урач-гігіеніст. Кандыдат медыцынскіх навук (1958), дацэнт (1961). Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954; аспірантура, 1957).
Навуковыя інтарэсы: гігіенічныя характарыстыкі ўльтрафіялетавага апраменьвання; праблемы камунальнай гігіены, у т. л. гігіены жыллёвага будаўніцтва, планіроўкі і забудовы сельскіх населеных месцаў; пытанні аховы навакольнага асяроддзя; аналіз харчавання ўдзельнікаў партызанскага руху і насельніцтва Беларусі ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1957, асістэнт, у 1961–1971 – дацэнт, адначасова ў 1966–1971 – дэкан санітарна-гігіенічнага факультэта, у 1971–1982 – загадчык кафедры агульнай гігіены, з 1982 – дацэнт кафедры).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны I і II ступені, медалі, нагрудны знак "Отличник здравоохранения", Ганаровая грамата Вярхоўнага Верховного Савета БССР (1977) і інш.
Памёр 17.12.2008, пахаваны на Усходніх могілках, Мінск.
Варыянтная форма
Sânčuk, Uladzіmіr Scâpanavіč (1923—2008) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Медыка-прафілактычны факультэт |
Сенчук, Владимир Степанович (кандидат медицинских наук ; гигиена ; 1923—2008) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Гигиеническая оценка потерь ультрафиолетового излучения солнца в условиях г. Минска : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / В. С. Сенчук. — Минск, 1958.
Сенчук Владимир Степанович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 212—213.
Сенчук Владимир Степанович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 32.
Фатаграфія.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |