Справка
Нарадзілася 06.04.1925, г. Вятка (Кіраў), Расія. Урач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут (1949).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне гігіенічных аспектаў фізічнага выхавання як найбольш эфектыўнага натуральнага сродка забеспячэння гарманічнага развіцця і здароўя растучага арганізма; аздараўленчае ўздзеянне фізічнага выхавання дзяцей, якія пражываюць у зонах, забруджаных радыенуклідамі.
Месца працы, пасада: Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут (1949–1952); Данецкі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1952–1961; у 1958–1961 – загадчык кафедры гігіены дзяцей і падлеткаў); Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1961–1968, дацэнт кафедры спартыўнай медыцыны), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1968–1994; у 1980–1989 – загадчык кафедры гігіены дзяцей і падлеткаў).
Узнагароды: медаль "За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.", знакі "Отличник народного образования", "Отличник здравоохранения".
Варыянтная форма
Lebedzeva, Nіna Cіmafeeŭna (1925— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Основы гигиенического нормирования общей двигательной активности младших школьников : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.07 / Лебедева Нина Тимофеевна. — Минск, 1973.
Профилактическая физкультура для здоровых детей : справочное пособие / Н. Т. Лебедева. — Минск, 1993.
Анкета вучонага (без анкеты).
Лебедева Нина Тимофеевна // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 42—43.
Лебедева Нина Тимофеевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 419.
Лебедзева Ніна Цімафееўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 173.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.