На главную |
---|
Справка
Фрыд, Сямён Маркавіч (доктар медыцынских навк ; мікрабіялогія ; 1891—1946) |
Нарадзіўся 14.11.1891 (02.11.1891 па ст. ст.), мястэчка Смілавічы, Мінская губерня (гар. пас. Смілавічы, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць). Мікрабіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1933).
Адукацыя: Саратаўскі ўніверсітэт, медыцынскі факультэт (1918).
Навуковыя інтарэсы: спантанны спірахетоз трусоў; лабараторная дыягностыка сіфіліса; уласцівасці скуры, у тым ліку ў імунізаваных людзей і жывёл; вывучэнне і прафілактыка малярыі, брушнога тыфа; дыфтэрыйны і слупняковы анатаксін; шаленства.
Месца працы, пасада: Дзяржаўны венералагічны інстытут, г. Масква (1921–1930); 1 Маскоўскі медыцынскі інстытут (1931–1933, дацэнт кафедры мікрабіялогіі); Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1933–1941, 1943–1946 – загадчык кафедры мікрабіялогіі) і адначасова навуковы кіраўнік Беларускага інстытута мікрабіялогіі і эпідэміялогіі (1933–1941); Ваенна-медыцынская акадэмія (1941–1943, прафесар кафедры мікрабіялогіі); Беларускі інстытут мікрабіялогіі і эпідэміялогіі (1944–1946, дырэктар).
Памёр 16.02.1946. Пахаваны ў Мінску на Ваенных могілках.
Варыянтная форма
Fryd, Sâmën Markavіč (1891—1946) |
Гл. таксама
Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (Мінск). Дырэктар |
Фрид, Семен Маркович (доктор медицинских наук ; микробиология ; 1891—1946) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Учебник медицинской микробиологии : [учебник для медицинских институтов] / В. М. Аристовский, И. Е. Минкевич, С. М. Фрид. ― [Ленинград], 1949.
Брушны тыф і барацьба з ім / С. М. Фрыд. ― Мінск, 1936.
Анкета вучонага (без анкеты).
Фрыд Сямён Маркавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 483.
Фрид Семен Маркович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 30.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |