Справка
Нарадзіўся 03.01.1902 (21.12.1901 па ст. ст.), г. Мінск. Мікрабіёлаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1941), дацэнт (1947). Член праўленняў Усесаюзнага і Беларускага навуковых таварыстваў мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў, Мінскага таварыства мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў (1963).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, медыцынскі факультэт (1931).
Навуковыя інтарэсы: бактэрыялогія і вакцынатэрапія пнеўманій ранняга дзіцячага ўзросту; праблема склеромы; пытанні ачысткі і канцэнтрацыі лячэбных антытаксічных сываратак; праблемы вытворчасці сываратак і вакцын.
Месца працы, пасада: установы аховы здароўя ў Мінску і Барысаве (1921–1926); Барысаўскі акруговы аддзел саюза "Медсантруд" (1926–1927, старшыня); Беларускі інстытут мікрабіялогіі і эпідэміялогіі (1931–1941 і 1946–1950, дырэктар), адначасова в. а. загадчыка кафедры мікрабіялогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1946–1948); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1951–1970, загадчык кафедры мікрабіялогіі і эпідэміялогіі).
Узнагароды: тры ордэны і медалі.
Памёр 00.00.1970.
Варыянтная форма
Rubіnštèjn, Іsaak Samujlavіč (1902—1970) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Источники и пути распространения инфекционных болезней / И. С. Рубинштейн. ― Минск, 1963.
Сібірская язва і барацьба з ёю / І. С. Рубінштэйн. ― Минск, 1959.
Анкета вучонага (без анкеты).
И. С. Рубинштейн // Здравоохранение Белоруссии. — 1962. — № 5. — С. 76.
Рубинштейн Исаак Самуйлович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С.72.
Рубинштейн Исаак Самойлович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 30.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.