unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Даўгяла, Георгій Хрысанфавіч (доктар медыцынскіх навук ; 1902—1974)

    Нарадзіўся 09.12.1902 (26.11.1902 па ст. ст.), г. Веліж, Смаленская губерня (Смаленская вобласць), Расія. Тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1955), прафесар (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР (1953–1959). Кіраўнік Рэспубліканскага навуковага таварыства тэрапеўтаў. Член Прэзідыума Усесаюзнага навуковага таварыства тэрапеўтаў.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, медыцынскі факультэт (1928).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванне і распрацоўка новых метадаў дыягностыкі і лячэння захворванняў крыві; клініка і лячэнне лейкозаў; фізіялогія і паталогія сардэчна-сасудзістай сістэмы.
    Месца працы, пасада: установа аховы здароўя Віцебскай вобласці (1928–1930, урач); Чыгуначная бальніца ў Полацку (1930–1935, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення); Віцебскі медыцынскі інстытут (1935–1941, асістэнт кафедры шпітальнай тэрапіі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1946–1974, у 1955–1974 – загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1966), значок "Отличник здравоохранения" і інш.
    Памёр 29.07.1974. Пахаваны ў Мінску на могілках "Усходнія".

        Варыянтная форма
    Daŭgâla, Georgіj Hrysanfavіč (1902—1974)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Даўгялы (дынастыя / сям'я)
    Довгялло, Георгий Хрисанфович (доктор медицинских наук ; 1902—1974) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Эритроцитотерапия при болезни Аддисон-Гуссерова-Бирмера : (материалы к патогенезу и клинике) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / Г. Х. Довгяло. — Минск, 1955.
    Система гемостаза в норме и патологии / Г. Х. Довгялло, В. Л. Крыжановский. — Минск, 1973.
    Злокачественное малокровие : болезнь Аддисона – Бирмера / Довгялло Г. Х. — Минск, 1962.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Довгялло Георгий Хрисанфович // История медицины Беларуси в биографиях ее врачей : XVII–1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей / Кульпанович О. А. ― Минск, 2011. — С. 158—159.
    Даўгяла Георгій Хрысанфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 66.
    Довгялло Георгий Хрисанфович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 3. — С. 399.
    Сайт БДМУ. Персанальная старонка.