На главную |
---|
Справка
Хазанаў, Майсей Анісімавіч (доктар медыцынскіх навук ; неўрапаталогія ; 1888—1964) |
Нарадзіўся 03.01.1888 (22.12.1887 па ст. ст.), г. Вільнюс, Літва. Неўрапатолаг. Доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1933). Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Кіраўнік медыцынскага савета Народнага камісарыята аховы здароўя БССР (1932–1934). Член і старшыня праўлення таварыстваў неўрапатолагаў і псіхіятраў у Мінску і Віцебску. Рэдактар часопіса "Бобруйские медицинские известия" (1918–1924).
Адукацыя: Бернскі ўніверсітэт (1913).
Навуковыя інтарэсы: праблемы поліяміэліту, клешчавага энцэфаліту, нейратаксікозаў, эпілепсіі, неўралгіі.
Месца працы, пасада: Бернскі ўніверсітэт (1913–1915); установы аховы здароўя г. Бабруйска (1917–1924); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1924–1934 і 1944–1958 – загадчык кафедры нервовых хвароб); Беларускі інстытут удасканалення медыцынскіх кадраў (1931–1934, дырэктар); Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1934—1941, дырэктар, адначасова загадчык кафедры).
Узнагароды: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, значок "Выдатніку аховы здароўя" і інш.
Памёр 21.12.1964. Пахаваны ў Мінску на могілках "Усходнія".
Варыянтная форма
Hazanaŭ, Majsej Anіsіmavіč (1888—1964) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Полиомиэлит или детский эпидемический паралич / М. А. Хазанов. ― Минск, 1955.
Хазанаў Майсей Анісімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 521.
Моисей Анисимович Хазанов (1887―1964) / Н. С. Шумин // Здравоохранение / Министерство здравоохранения Республики Беларусь. ― 2015. ― № 4. ― С. 77―78.
Фатаграфія.
Вклад врачей Бобруйщины в научную деятельность Витебщины / Князев Ю. Н. // Вестник Витебского государственного медицинского университета. — 2003. — Т. 2, № 2. — С. 108—110.
Сайт БелМАПА. Персанальная старонка.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |