![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Грунтоў, Пётр Сцяпанавіч (доктар тэхнічных навук ; чыгуначны транспарт ; 1933—2012) |
Нарадзіўся 10.08.1933, в. Гарнова, Сенненскі раён, Віцебская вобласць. Вучоны ў галіне транспартных сістэм, спецыяліст па аўтаматызаваных сістэмах кіравання чыгуначнымі перавозкамі. Доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1979). Акадэмік Акадэміі транспарту Расійскай Федэрацыі, Транспартнай акадэміі Украіны, Нью-Ёркскай акадэміі навук.
Адукацыя: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1958; аспірантура, 1964).
Навуковыя інтарэсы: аўтаматызаваныя сістэмы дыспетчарскага кіравання перавозкамі; надзейнасць і бяспека функцыянавання транспартных аб'ектаў; тэорыя экстрэмальных станаў і разлік пуцявога развіцця чыгуначных станцый.
Заснавальнік навуковай школы "Сістэмы кіравання чыгуначнымі перавозкамі і надзейнасць функцыянавання транспартных аб'ектаў".
Месца працы, пасада: Маскоўская чыгунка, станцыя Дарагабуж (1958, дзяжурны па станцыі); Сафонаўскі гаркам КПСС Смаленскай вобласці (1959–1960, інструктар прамыслова-транспартнага аддзела); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (1960–2005; у 1973–1999 – загадчык кафедры "Кіраванне эксплуатацыйнай работай", з 1996 – прафесар кафедры, у 1985–1986 – прарэктар па навуковай рабоце, у 1986–1996 – рэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1978) і інш.
Памёр 20.12.2012.
Варыянтная форма
Gruntoŭ, Pëtr Scâpanavіč (1933—2012) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Теоретические основы технологии и развития сортировочных станций как основных элементов транспортных систем : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.22.08 / Грунтов Петр Степанович. — Москва, 1977.
Грунтов Петр Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 269.
Грунтоў Пётр Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 465.
Первый ректор БелГУТа : [Грунтов Петр Степанович] / В. Кузнецов // Путь в науку : очерки о докторах и профессорах – выпускниках гомельских вузов. — Гомель, 2006. — Вып. 1 : Доктора и профессора – выпускники БелГУТа. — С. 45—50.
Фатаграфія.
Электронная бібліятэка БелДУТ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |