unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сыцко, Пётр Аляксандравіч (кандыдат тэхнічных навук ; чыгуначны транспарт ; 1921—1990)

    Нарадзіўся 21.06.1921, с. Белы Яр, Завіцінскі раён, Амурская вобласць, Расія. Вучоны ў галіне транспартных сістэм, тэорыі і практыкі арганізацыі перавозачнага працэсу, эксплуатацыі чыгуначных сістэм. Кандыдат тэхнічных навук (1966), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Новасібірскі інстытут ваенных інжынераў чыгуначнага транспарту (1943), Акадэмія чыгуначнага транспарту Міністэрства шляхоў зносін СССР (1956), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура).
    Навуковыя інтарэсы: арганізацыя мясцовых вагонапатокаў, графіка руху цягнікоў; прапускная і правазная здольнасць чыгункі.
    Месца працы, пасада: Калінінская чыгунка (1943–1954), Беларуская чыгунка (з 1956, начальнік Аршанскага аддзялення; з 1959, начальнік Гомельскага аддзялення), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1961–..., у 1961–1986 – рэктар інстытута, з кастрычніка 1986 – кафедра "Кіраванне эксплуатацыйнай работай", прафесар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР "(1978), ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Почета" і інш.
    Памёр 22.07.1990.

        Варыянтная форма
    Sycko, Pëtr Alâksandravіč (1921—1990)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (Гомель). Рэктар
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (Гомель). Факультэт кіравання працэсамі перавозак
    Сыцко, Петр Александрович (кандидат технических наук ; железнодорожный транспорт ; 1921—1990) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование способов улучшения поездной работы на отделениях железных дорог : автореферат диссертации … кандидата технических наук / П. А. Сыцко. — Гомель, 1965.
    Сыцко Пётр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 461.
    Сыцко Пётр Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 173.
    Быть человеком на земле : [Сыцко Петр Александрович] / П. С. Грунтов, В. Г. Кузнецов // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 247—255.
    Добрый след на земле / Федор Пищик // Вести БелГУТа. — 2018. — 12 февраля. — С. 1.
    Фатаграфія.
    Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.