unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Анічэнка, Уладзімір Васільевіч (доктар філалагічных навук ; мовазнаўства ; 1924—2001)

    Нарадзіўся 20.07.1924, в. Янаўка, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць. Мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1970), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1952), Інстытут мовазнаўства АН БССР (аспірантура, 1955).
    Навуковыя інтарэсы: беларускае і славянскае мовазнаўства; гістарычнае і кантрастыўнае мовазнаўства; лексікаграфія.
    Месца працы, пасада: Інстытут мовазнаўства АН БССР (1955–1970), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (з 1970, філалагічны факультэт, прафесар кафедры беларускай мовы, у 1970–1990 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1986), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1988) і інш.
    Памёр 02.02.2001.

        Варыянтная форма
    Aničènka, Uladzimir Vasil'evič (1924—2001)

        Гл. таксама
    Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Філалагічны факультэт
    Аниченко, Владимир Васильевич (доктор филологических наук ; языкознание ; 1924—2001) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Белорусско-украинские письменно-языковые связи : автореферат монографии ... доктора филологических наук : 661 / В. В. Аниченко. — Минск, 1969.
    Глагольные формы прошедшего времени в белорусском языке (по материалам Литовской метрики XV—XVI вв.) : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук / В. В. Аниченко. — Минск, 1955.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Аниченко Владимир Васильевич / А. А. Станкевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 110.
    Анічэнка Уладзімір Васілевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 580.
    Анічэнка Уладзімір Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 372.
    Анічэнка Уладзімір Васілевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 121.
    Анічэнка Уладзімір Васілевіч / І. К. Германовіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 34—35.
    Анічэнка Уладзімір Васільевіч // Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы. — Мінск, 1997. — С. 9.
    Сайт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.
    Сайт філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.