unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бараховіч, Аляксандр Ісакавіч (доктар тэхнічных навук ; 1918—2004)

    Нарадзіўся 28.04.1918, г. Халтурын (Арлоў), Кіраўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне горнай электрамеханікі. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1966).
    Адукацыя: Новачаркаскі індустрыяльны інстытут (кваліфікацыя "Горны інжынер-электрамеханік", 1941).
    Навуковыя інтарэсы: павышэнне эфектыўнасці і надзейнасці работы электрамеханічнага абсталявання шахт, кар'ераў, грузапад'ёмных машын на стальных лентах поршневых кампрэсараў.
    Месца працы, пасада: Карабашскае рудаўпраўленне Чэлябінскай вобласці (з 1941, галоўны механік шахты, галоўны энергетык), камбінат "Чкаловзолото" МУС СССР (1946–1950, галоўны механік), Свярдлоўскі горны інстытут (з 1950), Магнітагорскі горна-металургічны інстытут (з 1955, загадчык кафедры горных машын і руднічнага транспарту, у 1960–1966 – кафедры горнай механікі, 1967–1968 – прарэктар па завочнаму і вячэрнему навучанню, з 1985 – прафесар кафедры "Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя"), Пензенскі політэхнічны інстытут (1973–1975, загадчык кафедры агульнай электратэхнікі), Уральскі электрамеханічны інстытут (1976–1984, прафесар кафедры механікі грунтоў, асноў і фундаментаў), Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1971–1973, загадчык кафедры "Пад'ёмна-транспартныя машыны").
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР" (1990).
    Памёр 18.05.2004, г. Магнітагорск.

        Варыянтная форма
    Barahovič, Alâksandr Isakavič (1918—2004)

        Гл. таксама
    Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (Магілёў). Аўтамеханічны факультэт
    Борохович, Александр Исаакович (доктор технических наук ; 1918—2004) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Водоотлив глубоких шахт : автореферат диссертации ... доктора технических наук / А. И. Борохович. — Магнитогорск, 1963.
    Исследование рудничных двухступенчатых центробежных спиральных насосов : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / А. И. Борохович. — Свердловск, 1953.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Борохович Александр Исаакович // ММИ — МГТУ — Белорусско-Российский университет: история становления и развития (1961—2011). — Могилев, 2011. — С. 220.
    Борохович Александр Исаакович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 64.
    Сайт "Челябинская область".