unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шандрыкава, Людміла Мікалаеўна (кандыдат біялагічных навук ; біяхімія ; нар. 1950)

    Нарадзілася 23.05.1950, г. Віцебск. Біяхімік. Кандыдат біялагічных навук (1982), дацэнт (1991). Сапраўдны член Беларускага фізіялагічнага таварыства.
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Біялогія і хімія", 1972), Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць "Біяхімія раслін", 1982).
    Навуковыя інтарэсы: удзел бялкоў і ДНК у фарміраванні спадчыннага апарату раслінных клетак злакаў; вывучэнне фізіялогіі і біяхіміі марошкі прыземістай на тэрыторыі Беларускага Паазер'я.
    Месца працы, пасада: СШ № 2 г. Віцебска (1972–1973, настаўнік біялогіі), Ляхаўская СШ, в. Ляхаўка Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці (1973–1974, настаўнік хіміі і біялогіі), Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР (1979–1985, лабараторыя біяхіміі і малекулярнай біялогіі, навуковы супрацоўнік), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1974–1977, 1985–2018; біялагічны факультэт, кафедра батанікі, дацэнт).

        Варыянтная форма
    Šandrykava, Lûdmіla Mіkalaeŭna (нар. 1950)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт хіміка-біялагічных і геаграфічных навук
    Шандрикова, Людмила Николаевна (кандидат биологических наук ; биохимия ; род. 1950) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Участие гистонов в формировании наследственного аппарата растительной клетки : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.00.04 / Шандрикова Людмила Николаевна. — Минск, 1982.
    Анкета вучонага.
    БД "Персональные страницы" Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.