unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шагінян, Альберт Сямёнавіч (доктар тэхнічных навук ; 1934—2000)

    Нарадзіўся 14.07.1934, г. Армавір, Краснадарскі край, Расія. Спецыяліст у галіне машыназнаўства, гідраўлічных і электрагідраўлічных сочачых сістэм. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1988).
    Адукацыя: Растоўскі інстытут сельскагаспадарчага машынабудавання (1957).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя імпульсных і вібрацыйных крыніц сейсмічных сігналаў; распрацоўка і ўкараненне сейсмаразведачнай і вымяральнай тэхнікі; гідраўліка.
    Месца працы, пасада: Армавірскі завод выпрабавальных машын (1957–1960, майстар, начальнік цэха), Армавірскае спецыяльнае канструктарскае бюро выпрабавальных машын (1960–1973, кіраўнік канструктарскай групы, загадчык лабараторыі, загадчык канструктарскага аддзела), Спецыяльнае канструктарскае бюро сейсмічнай тэхнікі Упраўлення промыславай і палявой геафізікі Міністэрства нафтавай прамысловасці СССР (г. Гомель; 1973–1986, дырэктар – галоўны канструктар), Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (1986–2000, рэктар).
    Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1985), "Заслужаны вынаходнік Беларускай ССР" (1980).
    Памёр 20.08.2000.

        Варыянтная форма
    Šaginân, Al'bert Sâmënavič (1934—2000)
    Shaginyan, A. S. (1934—2000) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога. Рэктар
    Шагинян, Альберт Семенович (доктор технических наук ; 1934—2000) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Некоторые вопросы динамики испытательных машин статического действия : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 161 / А. С. Шагинян. — Новочеркасск, 1969.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Шагінян Альберт Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 357.
    Шагинян Альберт Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 561.
    Шагинян Альберт Семенович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 171.
    Творец, ученый, создатель : Шагинян Альберт Семенович / С. Сарело // Путь в науку. — Гомель, 2006. — Вып. 3 : Очерки о докторах и профессорах — выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. — С. 295—299.
    Электронны каталог бібліятэкі ГДТУ імя П. В. Сухога.
    Электронная бібліятэка ГДТУ імя П. В. Сухога.