unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Харытонава, Алена Аляксандраўна (кандыдат педагагічных навук ; карэкцыйная педагогіка ; нар. 1966)

    Нарадзілася 28.12.1966, г. Віцебск. Педагог, лагапед, спецыяліст у галіне карэкцыйнай педагогікі. Кандыдат педагагічных навук (1997), дацэнт (2004).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Дэфекталогія", кваліфікацыя "Настаўнік і лагапед дапаможнай школы. Алігафрэнапедагог дашкольных устаноў", 1989).
    Навуковыя інтарэсы: фарміраванне фразавага маўлення ў дзяцей з агульным недаразвіццём маўлення ў працэсе сюжэтна-ролевай гульні; псіхолага-педагагічныя асновы ранняй дыягностыкі і карэкцыі адхіленняў маўленчага развіцця ў дзяцей; фарміраванне сувязнай маналагічнай гаворкі ў навучэнцаў з цяжкімі парушэннямі маўлення; фарміраванне камунікатыўных уменняў у дзяцей дашкольнага ўзросту з дзіцячым цэрэбральным паралічам.
    Месца працы, пасада: Акцябрская СШ, пас. Акцябрскі Віцебскага раёна (1989–1991, настаўнік-лагапед), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1990; педагагічны факультэт, кафедра карэкцыйнай работы, дацэнт). Інфармацыя на 2019.

        Варыянтная форма
    Harytonava, Alena Alâksandraŭna (нар. 1966)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Педагагічны факультэт
    Харитонова, Елена Александровна (кандидат педагогических наук ; коррекционная педагогика ; род. 1966) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Развитие фразовой речи в процессе сюжетно-ролевой игры у детей с общим недоразвитием речи : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.03 / Харитонова Елена Александровна. — Минск, 1997.
    Анкета вучонага.
    БД "Персональные страницы" Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.