unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Халанскі, Юрый Мікалаевіч (кандыдат педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; нар. 1959)

    Нарадзіўся 05.06.1959, в. Вадап'янава, Еланскі раён, Валгаградская вобласць, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1991), дацэнт (1994). Член Беларускай алімпійскай акадэміі (з 2005).
    Адукацыя: Смаленскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць "Фізічная культура і спорт", кваліфікацыя "Выкладчык фізічнага выхавання, трэнер па лёгкай атлетыцы", 1989), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры( аспірантура, 1990; дактарантура, 2011).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры.
    Месца працы, пасада: Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы Смаленскага абласнога савета ДСТ "Ураджай" (1981, трэнер-выкладчык), ВА "Палімір", г. Наваполацк (1983, інструктар-метадыст), Віцебскі ветэрынарны інстытут (1984–1997, кафедра фізічнага выхавання і спорту, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры), Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (1997–2002, загадчык аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (2002–2006, факультэт фізічнай культуры і спорту, 2002–2005 – дэкан факультэта, 2005–2006 – загадчык кафедры спартыўных гульняў і гімнастыкі; з 2011 – кафедра спартыўна-педагагічных дысцыплін, дацэнт), Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт (2006–2008, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму). Інфармацыя на 2019.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2003).

        Варыянтная форма
    Halanskі, Ûryj Mіkalaevіč (нар. 1959)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт фізічнай культуры і спорту
    Халанский, Юрий Николаевич (кандидат педагогических наук ; физическая культура и спорт ; род. 1959) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Индивидуализация структуры специальной физической подготовки десятиборцев на этапе спортивного совершенствования : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Халанский Юрий Николаевич. — Минск, 1991.
    Анкета вучонага.
    БД "Персональные страницы" ВДУ імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.