unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кулінковіч, Канстанцін Антонавіч (доктар педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; 1919—1998)

    Нарадзіўся 07.11.1919, г. Ішым, Цюменская вобласць, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, арганізатар адукацыі. Доктар педагагічных навук (1973), прафесар (1973).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1948).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя фізічнай культуры і спорту ў Беларусі; арганізацыя і сацыяльная роля спорту ў сучасных умовах.
    Месца працы, пасада: Савецкая Армія (1940–1947), Дзяржаўны камітэт па справах фізічнай культуры і спорту пры Савеце Міністраў Беларускай ССР (з 1948, намеснік старшыні), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (у 1953–1962 і 1970–1977 – загадчык кафедры кіравання фізкультурным рухам і гісторыі фізічнай культуры, 1970–1977 – рэктар), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (у 1966–1970 – загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, 1977–1998 – прафесар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларускай ССР" (1967), ордэны Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны 2-й ступені (1944) і інш.
    Памёр 08.10.1998.

        Варыянтная форма
    Kulinkovič, Kanstancin Antonavič (1919—1998)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (Мінск). Рэктар
    Кулинкович, Константин Антонович (доктор педагогических наук ; физическая культура и спорт ; 1919—1998) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Развитие физической культуры и спорта в Белорусской ССР (1945—1970 гг.) : автореферат диссертации ... доктора педагогических наук : 13.734 / К. А. Кулинкович. — Москва, 1972.
    Развитие физической культуры в колхозах Белорусской ССР (1929—1955 г.г.) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук / К. А. Кулинкович. — Москва, 1957.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Кулінковіч Канстанцін Антонавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 632.
    Кулінковіч Канстанцін Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 7.
    Кулинкович Константин Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 347.
    Белорусский государственный университет физической культуры: о времени, о спорте, о себе. — Минск, 2007.