На главную |
---|
Справка
Мазурка, Васіль Навумавіч (кандыдат тэхнічных навук ; 1905—1970) |
Нарадзіўся 22.09.1905, в. Дыя, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, вынаходнік, стваральнік першага айчыннага кормазапарачнага агрэгата. Кандыдат тэхнічных навук (1960), старшы навуковы супрацоўнік. Рэпрэсіраваны (1937), адбываў пакаранне ў Карагандзінскім папраўча-працоўным лагеры (вызвалены ў 1946). Рэабілітаваны (1955).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (1931).
Навуковыя інтарэсы: механізацыя жывёлагадоўчых ферм.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства, Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфыкацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (загадчык лабараторыі механізацыі свінагадоўчых ферм).
Узнагароды: званне "Заслужаны механізатар сельскай гаспадаркі Беларускай ССР" (1967), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
Памёр 27.06.1970, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Варыянтная форма
Mazurka, Vasil' Navumavič (1905—1970) |
Мазурко, Васіль Наумавіч (1905—1970) |
Гл. таксама
Навукова-практычны цэнтр па механізацыі сельскай гаспадаркі (Мінск) |
Мазурко, Василий Наумович (кандидат технических наук ; 1905—1970) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Система котлов-парообразователей для сельскохозяйственного производства : доклад на соискание ученой степени кандидата технических наук / В. Н. Мазурко. — Минск, 1960.
Анкета вучонага (без анкеты).
Мазурка Васіль Навумавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 637.
Мазурка Васіль Навумавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік : у 3 т. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2005. — Т. 3. — С. 62.
Мазурко Васіль Наумавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 121.
Сайт газеты Чэрвеньскага раёна "Раённы веснік".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |