На главную |
---|
Справка
Талай, Валерый Аляксандравіч (кандыдат педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; нар. 1961) |
Нарадзіўся 16.04.1961, г. Чашнікі, Віцебская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спорту. Кандыдат педагагічных навук (1998), дацэнт (2004).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Фізічная культура", 1987), Акадэмія фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь, г. Мінск (аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры", 1996).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка фізічнай культуры і спорту; спартыўная псіхалогія; спартыўны менеджмент і маркетынг.
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1987–1999 і з 2007, кафедра спартыўных гульняў і гімнастыкі, у 2007–2017 – загадчык кафедры, з 2017 – кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны, дацэнт), Віцебскі філіял Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін (1999–2004, выкладчык). Інфармацыя на 2019.
Варыянтная форма
Talaj, Valeryj Alâksandravіč (нар. 1961) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Повышение физической работоспособности спортсменов на основе использования магнитных полей : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Талай Валерий Александрович. — Минск, 1998.
Спортивный менеджмент и маркетинг : курс лекций / В. А.Талай. — Витебск, 2006.
Анкета вученого.
БД "Персональные страницы" ВДУ імя П. М. Машэрава.
Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.
Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі ВДУ імя П. М. Машэрава.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |