unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Стацэнка, Уладзімір Рыгоравіч (кандыдат гістарычных навук ; правазнаўства ; нар. 1951)

    Нарадзіўся 21.11.1951, г. Міяс, Чэлябінская вобласць, Расія. Гісторык, правазнавец. Кандыдат гістарычных навук (1977), дацэнт.
    Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Гісторыя", 1974; аспірантура, 1977), Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы БДУ (спецыяльнасць "Паліталогія", 1995); Міжнародны інстытут менеджменту "МІМ – Беларусь" (спецыяльнасць" Правазнаўства", 1998).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя; паліталогія; міжнароднае права; крыміналогія; даследаванне дзейнасці Беларусі ў Міжнароднай арганізацыі працы з увядзеннем у навуковы абарот шэрагу архіўных матэрыялаў; прававы механізм імплементацыі нормаў міжнародных дагавораў у галіне міжнароднага працоўнага права ў нацыянальнае заканадаўства; методыка вызначэння ўзроўню прававой культуры насельніцтва; аналіз крыміналагічных праблем на матэрыялах Рэспублікі Беларусь.
    Месца працы, пасада: Хабараўскі інстытут народнай гаспадаркі ( 1978–1987), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1987–1997), Віцебскі філіял Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін (1997–2005), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 2005, юрыдычны факультэт, кафедра крымінальнага права і крымінальнага працэсу, дацэнт). Інфармацыя на 2019.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2011).

        Варыянтная форма
    Stacènka, Uladzіmіr Rygoravіč (нар. 1951)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Юрыдычны факультэт
    Стаценко, Владимир Григорьевич (кандидат исторических наук ; правоведение ; род. 1951) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Борьба Коммунистической партии за установление советской власти и разрешение национального вопроса в Горном Алтае (1917–1922 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук : 07.00.01 / Стаценко Владимир Григорьевич. ― Ленинград, 1977.
    Анкета вучонага.
    БД "Персональные страницы" ВДУ імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі ВДУ імя П. М. Машэрава.