unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Віцебская духоўная семінарыя

    Заснавана ў 1807 г. як Полацкая ўніяцкая духоўная семінарыя. З 1828 г. стала называцца Беларускай уніяцкай духоўнай семінарыяй. З 1839 г. – праваслаўная, у 1840 г. перайменавана ў Полацкую духоўную семінарыю, перададзена на казённае ўтрыманне. У 1856 г. пераведзена ў Віцебск, але да 1871 г. захоўвала назву Полацкай. З 1872 г. указам імператара Аляксея II перайменавана ў Віцебскую духоўную семінарыю.
    Заняткі ў семінарыі спынены з-за адсутнасці сродкаў на ўтрыманне ў 1917 г.
    Адраджэнне духоўнай адукацыі ў Віцебскай епархіі адносіцца да 1998 г., калі адкрыта Віцебскае духоўнае вучылішча. У 2011 г. пераўтворана ў Віцебскую духоўную семінарыю.
    На даны момант – гэта вышэйшая навучальная ўстанова Беларускай праваслаўнай царквы. У ёй ажыццяўляецца падрыхтоўка свяшчэннаслужыцеляў, багасловаў, педагогаў, інш. царкоўных работнікаў для служэння на прыходах, у епархіяльных і сінадальных установах, духоўных вучэбных установах, замежных прадстаўніцтвах і інш. царкоўных і свецкіх арганізацыях.
    Кантакты:
    Адрас: 210026, Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Крылова д. 7
    Тэлефон/факс +375-212-67-31-59, +375-212-66-99-92
    E-mail: vds-by@mail.ru

        Варыянтная форма
    Беларуская праваслаўная царква. Віцебская духоўная семінарыя
    Беларуская ўніцкая духоўная семінарыя (папярэдні загаловак)
    Віцебскае духоўнае вучылішча (папярэдні загаловак)
    Полацкая духоўная семінарыя (папярэдні загаловак)
    Полацкая ўніяцкая духоўная семінарыя (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Савіч, Дзмітрый Мікалаевіч (кандыдат багаслоўя ; нар. 1975)
    Витебская духовная семинария (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Витебская губерния : государственные, религиозные и общественные учреждения (1802–1917). ― Минск, 2009.
    Полацкая праваслаўная епархія / Генадзь Шэйкін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 532.
    Сайт Віцебскай духоўнай семінарыі.