unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сакалова, Алена Алегаўна (кандыдат педагагічных навук ; выяўленчае мастацтва ; нар. 1973)

    Нарадзілася 16.01.1973, в. Ноўка, Віцебскі раён, Віцебская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне мастацкай адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (2015).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Чарчэнне, Выяўленчае мастацтва і праца", 1995), Маскоўскі педагагічны дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя і методыка навучання і выхавання (выяўленчае мастацтва)", 2013).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка мастацкай адукацыі; методыка выкладання выяўленчага мастацтва ў школе; арганізацыя і правядзенне педагагічнай практыкі ў школе.
    Месца працы, пасада: Гімназія № 4 г. Віцебска (1997–2016, настаўнік выяўленчага мастацтва), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 2016, мастацка-графічны факультэт, кафедра выяўленчага мастацтва, старшы выкладчык, з чэрвеня 2016 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2019.
    Узнагароды: ганаровыя граматы аддзела адукацыі Адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска (2002), аддзела адукацыі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2004, 2008, 2014), упраўлення адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2007, 2013).

        Варыянтная форма
    Sakalova, Alena Alegaŭna (нар. 1973)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Мастацка-графічны факультэт
    Соколова, Елена Олеговна (кандидат педагогических наук ; изобразительное искусство ; род. 1973) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Стилизация как средство создания художественного образа в процессе натурного и декоративного рисования : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.02 / Соколова Елена Олеговна. — Москва, 2015.
    Анкета вучонага.
    БД "Персональные страницы" Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.