unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сляпцова, Людміла Юр'еўна (кандыдат педагагічных навук ; агульная педагогіка ; нар. 1957)

    Нарадзілася 01.07.1957, г. Віцебск. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі. Кандыдат педагагічных навук (1998).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Руская мова і літаратура", кваліфікацыя "Філолаг. Выкладчык рускай мовы і літаратуры", 1979), Інстытут агульнай сярэдняй адукацыі Расійскай акадэміі адукацыі, г. Масква (аспірантура, спецыяльнасць"...", 1998).
    Навуковыя інтарэсы: педагогіка, андрагогіка, дыдактыка; методыка выхаваўчай работы; тэхналогіі праектавання аўтарскіх метадычных сістэм навучання і выхавання.
    Месца працы, пасада: СШ № 1 г. Віцебска (1979–1986, старшая піянерважатая, настаўнік рускай мовы і літаратуры); Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі (1986–2019, метадыст, загадчык вучэбнай часткі, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, у 1997–1999 – прарэктар, у 1999–2019 – рэктар); Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 2019, педагагічны факультэт, кафедра карэкцыйнай працы, дацэнт). Інфармацыя на 2019.
    Узнагароды: знак "Выдатнік народнай адукацыі БССР" (1988), ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь( 2004, 2017), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2007), Упраўлення адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1994, 2004, 2007, 2012, 2019), Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў (2019) і інш.

        Варыянтная форма
    Slâpcova, Lûdmіla Ûr'eŭna (нар. 1957)

        Гл. таксама
    Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Рэктар
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Педагагічны факультэт
    Слепцова, Людмила Юрьевна (кандидат педагогических наук ; общая педагогика ; род. 1957) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Педагогические условия подготовки учителя к формированию у школьников нравственно-экономических качеств личности : (в системе повышения квалификации педагогических кадров Республики Беларусь) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Слепцова Людмила Юрьевна. ― Москва, 1998.
    Словарь основных терминов и сокращений СМК и СУОТ Института : справочное издание / [составители: Л. Ю. Слепцова, Ю. В. Маханьков, С. М. Шингарева]. — Витебск, 2015.
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    Сайт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Персанальная старонка.
    Рэпозіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.