unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Русілка, Вольга Іванаўна (кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўства ; мастацкая літаратура ; нар. 1959)

    Нарадзілася 17.07.1959, в. Бершты, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць. Філолаг, літаратуразнавец, спецыяліст у галіне беларускай літаратуры. Паэтэса. Кандыдат філалагічных навук (1987), дацэнт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1999).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура", 1981), Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць "Літаратура народаў СССР (беларуская літаратура)", 1985).
    Навуковыя інтарэсы: жанрава-стылявая эвалюцыя сучаснай беларускай паэзіі; вывучэнне мастацкага твора ў яго жанравай спецыфіцы.
    Месца працы, пасада: СШ № 25 г. Віцебска (1981–1984, настаўнік беларускай мовы і літаратуры), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1984; факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый, кафедра літаратуры, дацэнт, у 1993–2015 – загадчык кафедры беларускай літаратуры). Інфармацыя на 2020.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2008).

        Варыянтная форма
    Rusilka, Vol'ga Ivanaŭna (нар. 1959)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый
    Русилко, Ольга Ивановна (кандидат филологических наук, литературоведение ; художественная литература ; род. 1959) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Проблемы развития современной белорусской гражданско-публицистической лирики : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук : 10.01.02 / Русилко Ольга Ивановна. — Минск, 1987.
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    БД "Персональные страницы" Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.